Розыгрышы ў каналах і бясплатная Premium-падпіска

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Розыгрышы ў каналах і бясплатны Premium

Уладальнікі каналаў цяпер могуць пачынаць розыгрышы, падчас якіх падпісчыкі, выбраныя выпадковым чынам, атрымліваюць прызы. Гэта добрая магчымасць прарэкламаваць свой канал, атрымаць новых падпісчыкаў або ўзнагародзіць тых, хто ўжо падпісаўся.

Розыгрышы былі і застаюцца папулярным трэндам у сацыяльных сетках ужо даволі працяглы час, але дагэтуль іх немагчыма было хутка арганізаваць так, каб правесці іх правяраема і празрыста. Сёння Telegram змяняе гэта. Абнаўленне дазволіць мільёнам карыстальнікаў атрымаць прызы, накшталт падпіскі Telegram Premium, а Telegram забяспечыць, што пераможцы выбіраюцца справядліва.

Бясплатная падпіска Telegram Premium

Уладальнікі каналаў могуць стварыць розыгрыш літаральна ў некалькі дотыкаў, а Telegram выбірае выпадковых пераможцаў на падставе вызначаных імі правілаў – і раздае прызы.

Шчасліўчыкі, якія перамаглі, атрымаюць падарункавы код, які можа служыць публічным пацверджаннем іх перамогі. Кожны код дае магчымасць атрымаць бясплатную падпіску Telegram Premium, але арганізатары розыгрышу могуць дадаць іншыя прызы (напрыклад, машыну Tesla), каб было цікавей.

Каб паспрабаваць паўдзельнічаць, далучайцеся да розыгрыша, які праводзіцца заснавальнікам і выканаўчым дырэктарам Telegram да 13 лістапада. Калі вы ўжо маеце падпіску Premium, вы ўсё адно можаце ўдзельнічаць і перамагчы – і перадасці прыз свайму сябру.

Атрыманне падтрымкі

І ў дадатак да новых падпісчыкаў, каналы таксама атрымліваюць 4 адзінкі падтрымкі за кожную падпіску, якую яны разыграюць. Гэтая падтрымка не можа быць перанакіравана і застанецца на канале на ўвесь тэрмін дзеяння падпіскі-прыза. Падтрымка дазваляе каналам атрымаць новы ўзровень і адкрыць дадатковыя магчымасці накшталт гісторый, колераў і шмат чаго яшчэ.

Стварэнне розыгрышаў

У дадатак да колькасці пераможцаў і працягласці розыгрышу, арганізатар можа вызначыць: ці ўсе або толькі новыя падпісчыкі могуць удзельнічаць, і выбраць пэўныя краіны, ці выставіць патрабаванне, каб удзельнікі падпісаліся на іншыя каналы, каб паўдзельнічаць у розыгрышы.

Каналы з любым узроўнем падтрымкі могуць пачаць розыгрыш праз Звесткі аб канале > ⋮/⋯ > Статыстыка > Падтрымка.

Аплата розыгрышаў

Каб пачаць розыгрыш, арганізатар абавязаны ўнесці аплату за падпіскі Premium, якія будуць выступаць прызам. Гэта можна зрабіць у любой з праграм Telegram, але найбольш выгадна будзе зрабіць гэта праз @PremiumBot або Fragment.

App Store і Google Play абмяжоўваюць максімальную суму транзакцыі – таму, калі вам спатрэбіцца больш падпісак, вы можаце скарыстацца @PremiumBot. А для маштабных розыгрышаў мы раім карыстацца Fragment, бо платформа дазволіць вам набыць да тысячы падпісак у адначассе.

Аплата розыгрышу на Fragment

Вы можаце атрымаць доступ да @PremiumBot праз Telegram Web, Telegram Desktop або версію Telegram for Android, спампаваную з нашага сайта напрамую.

Больш падтрымкі ад карыстальнікаў

Ад сёння кожны падпісчык Telegram Premium атрымлівае дадатковую магчымасць падтрымаць канал як частку падпіскі. Карыстальнікі, якія аплацілі сваю ўласную падпіску, змогуць падтрымаць чатыры розныя каналы або падтрымаць адзін і той жа канал некалькі разоў.

Выбар канала для падтрымкі

Калі вы падарылі Premium камусьці іншаму, то гэты карыстальнік атрымае адну магчымасць падтрымкі, а вы атрымаеце дадатковыя тры на свой уліковы запіс. А калі вы выйгралі Premium у розыгрышы, то ваша падтрымка аўтаматычна накіроўваецца на канал, які яго правёў.

На сёння ўсё. Хутка вернемся з новым абнаўленнем. Ці разыграем яго?…


6 лістапада, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026