Перанос чатаў з іншых месенджараў

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Перанос гісторыі паведамленняў з іншых праграм

Больш чым 100 мільёнаў новых карыстальнікаў далучыліся да Telegram у гэтым студзені, шукаючы мацнейшай прыватнасці і большай свабоды. Але як быць з паведамленнямі і ўспамінамі, якія засталіся ў былых праграмах?

Ад сёння кожны можа перанесці сваю гісторыю паведамленняў – з усімі відэа і іншымі файламі – у Telegram з праграм кшталту WhatsApp, Line і KakaoTalk. Гэта працуе ў тым ліку для прыватных чатаў і суполак:

Каб перанесці чат з WhatsApp на iOS, адкрыйце меню Звесткі аб кантакце або Звесткі аб суполцы ў патрэбным чаце WhatsApp, націсніце Экспарт чата, а потым выберыце Telegram у меню абагулення.

На Android адкрыйце чат WhatsApp, націсніце ⋮ > Яшчэ > Экспарт чата, а потым выберыце Telegram у меню абагулення:

WhatsApp для iOS дазваляе экспарт чатаў непасрэдна са спіса чатаў. Змахніце патрэбны чат улева, а пасля націсніце '…' > Экспарт чата.

Перанос чатаў і захаванне прасторы

А самае добрае ва ўсім гэтым – гэта тое, што перанесеныя паведамленні і файлы не будуць займаць месца на вашай прыладзе. Старэйшыя праграмы вымушаюць вас захоўваць усе даныя ў памяці прылады – але Telegram можна наладзіць так, што ён не будзе займаць амаль нічога і пры гэтым захоўваючы вашы паведамленні, фотаздымкі і відэа – у любы час, калі вам яны патрэбны.

Вы можаце вызваліць прастору памяці і наладзіць памер кэшу праз Налады > Даныя і сховішча > Выкарыстанне сховішча.

Кантроль лічбавага адбітка

Вашы даныя належаць вам, і якраз таму карыстальнікі Telegram могуць не толькі экспартаваць свае чаты, але і выдаляць паведамленні, адпраўленыя і атрыманыя, для ўсіх бакоў – і бясследна.

З гэтым абнаўленнем вы атрымліваеце яшчэ больш кантролю: сакрэтныя размовы, суполкі, створаныя вамі, і гісторыя выклікаў – усё гэта цяпер таксама можна выдаліць для ўсіх удзельнікаў у любы момант.

Серверы Telegram не захоўваюць звесткі аб выдаленых чатах і журналы выклікаў, таму гэтыя даныя будуць выдалены поўнасцю і назаўсёды.

Палепшаныя галасавыя чаты

Цяпер вы можаце бачыць, у якіх з вашых суполак ёсць актыўныя галасавыя чаты – уверсе старонкі Гісторыя выклікаў.

У галасавым чаце вы можаце наладзіць гучнасць для кожнага асобнага ўдзельніка, калі раптам у кагосьці з іх занадта гучны мікрафон. Наладжванні, зробленыя кіраўнікамі суполкі, дастасоўваюцца да ўсіх слухачоў чата.

Палепшаны прайгравальнік

Падчас прайгравання песні, даткніцеся да імя выканаўцы, каб убачыць усе яго песні ва ўсіх вашых чатах. Калі вам трэба прапусціць частку або, наадварот, паслухаць прапушчаны фрагмент яшчэ раз, націсніце і ўтрымлівайце кнопкі Наступны або Папярэдні, каб праматваць песні ўперад ці назад.

Мы таксама дадалі эфект затухання на паўзу і працяг прайгравання, каб пацешыць вашы вушы.

Стыкеры для вітання

Калі нехта з вашых знаёмых нядаўна далучыўся да Telegram, вы можаце зладзіць ім цёплы прыём з дапамогай адной з унікальных асаблівасцей Telegram. Стыкеры для вітання будуць прапаноўвацца ў вашых новых чатах, гатовыя быць адпраўленымі ў адзін дотык.

Новыя анімацыі для Android

Гэта ўжо традыцыя: абнаўленне = новыя анмацыі. Паспрабцйце знайсці іх усе: спампоўванне файлаў, прайграванне музыкі, загрузка чатаў пасля ўваходу.

Скаргі на падстаўныя каналы

Усе кліенты Telegram дазваляюць вам скардзіцца на спам і іншыя тыпы нелегальнага кантэнту, як, напрыклад, заклікі да гвалту ці агрэсія ў дачыненні да дзяцей. Цяпер вы таксама можаце скардзіцца на падстаўныя суполкі і каналы, то бок тыя, якія падманам выдаюць сябе за прадстаўнікоў знакамітых людзей ці публічных арганізацый. Адкрыйце іх профіль, націсніце '…' > Паскардзіцца > Падстаўны ўліковы запіс – так вы паведаміце нам, што адбывацца нешта нядобрае. Нашы мадэратары абавязкова правераць вашу скаргу.

Палепшаная даступнасць

Многія паляпшэнні даступнасці былі дададзены для функцый TalkBack і VoiceOver. Вы можаце пакінуць прапанову на нашай адпаведнай платформе, каб мы маглі і далей развіваць праграму так, каб задавальняць патрэбы ўсіх нашых карыстальнікаў.

Шчыра вітаем усіх, хто далучыўся да нас апошнім часам! Чакайце новыя абнаўленні – наступнае мусіць быць ужо неўзабаве.


28 студзеня, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026