Фільтры пошуку, ананімныя кіраўнікі, каментарыі для каналаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Прадстаўляем фільтры пошуку, ананімных кіраўнікоў, каментарыі для каналаў і шмат чаго яшчэ!

Ваша асабістае воблака Telegram не мае межаў і, напэўна, ужо поўніцца вясёлымі мемамі. Каб дапамагчы вам у ім арыентавацца, мы прадстаўляем фільтры пошуку. Гэтае абнаўленне таксама дадае безыменны рэжым для кіраўнікоў суполак, каб зрабіць ваша змаганне за свабоду больш бяспечным, а таксама каментарыі для каналаў, каб даць голас усім і кожнаму.

Фільтры пошуку

Цяпер вы можаце фільтраваць вынікі пошуку паводле тыпу з дапамогай новых укладак: Медыя, Спасылкі, Файлы і іншыя. Каб вывесці паведамленні за пэўны прамежак часу, проста ўвядзіце “14 жніўня” або “Учора”. Калі вы ўвядзеце імя карыстальніка, назву суполкі, канала або бота, то будзе дастасаваны фільтр паводле крыніцы.

Фільтры можна аб'ядноўваць, што дазваляе вам знаходзіць усё, што заўгодна, з дакладнасцю да найдрабнейшых дэталей, як, напрыклад, паведамленні са спасылкай, адпраўленыя ў сакавіку 2016, якія змяшчаюць слова “лодка”.

Ананімныя кіраўнікі суполкі

Telegram усё шырэй выкарыстоўваецца ў арганізацыі пратэстраў за дэмакратыю і свабоду. Сёння мы прадстаўляем яшчэ адзін інструмент для больш бяспечных пратэстаў.

Уключыце опцыю Ужываць безыменны рэжым у правах кіраўніка, каб перавесці яго ў рэжым Бэтмэна. Ананімны кіраўнік будзе схаваны са спісу ўдзельнікаў суполкі, а яго паведамленні ў суполцы будуць падпісвацца назвай суполкі, так жа, як допісы з каналаў у суполках абмеркавання.

Паведамленне ананімнага кіраўніка ў суполцы

Каментарыі для каналаў

Дарэчы, пра каналы: мы дадалі кнопку каментавання да допісаў каналаў з суполкамі абмеркавання. Каментарыі будуць паказвацца ў асобнай зручнай стужцы, але будуць таксама размяшчацца і ў суполцы абмеркавання, каб кожная дыскусія была навідавоку – і для ахвотных паўдзельнічаць, і для кіраўнікоў, якія захоўваюць парадак.

Калі вы не з'яўляецеся ўдзельнікам суполкі абмеркавання, апавяшчэнні аб адказах на вашы каментарыі будуць прыходзіць у новую ўкладку "Адказы".

На некаторы час мы пакінулі магчымасць паэксперыментаваць з гэтай опцыяй у гэтым канале.

Калі вы хочаце падключыць суполку абмеркавання да вашага канала, перайдзіце ў Налады канала > Абмеркаванне.

Цудоўныя абнаўленні для Android

Нашы Android-чараўнікі не забыліся падагнаць вам некалькі новых анімацый. Каб ацаніць іх, паспрабуйце схаваць ці выцягнуць сваю клавіятуру – ці пераключыцеся паміж дзённай і начной тэмай у левым меню. Вы таксама ўбачыце усплыўныя папярэджанні пры выдаленні паведамленняў, наладжванні апавяшчэняў, захаванні файлаў і гэтак далей.

Калі шукаеце чагосьці больш практычнага, паспрабуйце ўтрымліваць аватар любога ўдзельніка ў суполцы, каб прагледзець яго ў павелічэнні. А калі вы карыстаецеся некалькімі ўліковымі запісамі у адной праграме, вы можаце прагледзець спіс размоў вашых іншых уліковых запісаў з дапамогай таго ж жэсту у акне пераключэння.

Новыя анімаваныя эмодзі

Мы працягваем няспынны рух да нашай мэты зрабіць кожны існуючы эмодзі анімаваным. Каб размясціць што-небудзь з гэтага 👇 у чаце, проста адпраўце паведамленне з адным эмодзі.


На сёння ўсё. Убачымся ў каментарыях!


30 верасня 2020
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026