Міні-праграмы 2.0: поўнаэкранны рэжым, іконкі на галоўным экране, месцазнаходжанне і яшчэ 10 функцый

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Міні-дадаткі 2.0: рэжым поўнага экрана, значкі на галоўным экране, геалакацыя і яшчэ 7 функцый

Сёння мы запускаем найбуйнейшае абнаўленне ў гісторыі міні-праграм. Яны атрымліваюць поўнаэкранны рэжым, планы падпіскі, іконкі на галоўным экране, адпраўку падарункаў, магчымасць абмену медыя, стварэнне дакументаў, доступ да месцазнаходжання, адсочванне руху, усталяванне эмодзі-статусаў — і шмат чаго яшчэ.

Поўнаэкранны рэжым

Міні-праграмы цяпер могуць выкарыстоўваць усю экранную прастору у партрэтнай або ландшафтнай арыентацыі — што дазволіць рабіць больш жанраў гульняў, а таксама дае доступ да новых жэстаў і магчымасцяў інтэрфэйсу.

Адсочванне руху прылады

Міні-праграмы могуць атрымліваць інфармацыю аб руху вашай прылады, каб дадаць унікальныя элементы кіравання ў гульні або стварыць паглыбленыя VR-узаемадзеянні.

Распрацоўшчыкі могуць заблакіраваць арыентацыю экрана, каб забяспечыць адсутнасць непатрэбнага павароту, калі іх праграма выкарыстоўвае рух прылады для кіравання.

Іконкі на галоўным экране

Цяпер вы можаце размясціць іконкі канкрэтных міні-праграм на галоўным экране вашай прылады — і адкрываць вашы любімыя гульні і сэрвісы ў адзін дотык.

Доступ да месцазнаходжання

Цяпер вы можаце абагуліць месцазнаходжанне праз міні-праграмы — што дае распрацоўшчыкам магчымасць ствараць гульні на аснове месцазнаходжання з адметнымі пунктамі мясцовасці або інтэрактыўныя карты для мерапрыемстваў.

Наладамі прадвызначана, што міні-праграмы першапачаткова не маюць доступу да звестак аб месцазнаходжанні — вы павінны даць адпаведныя дазволы кожнай асобнай міні-праграме.

Падарункі ад міні-праграм

Міні-праграмы цяпер могуць выкарыстоўваць свае «зоркі», каб адпраўляць вам падарункі у якасці ўзнагароды за дасягненні.

Мы таксама дадалі новыя налады прыватнасці, якія дазваляюць вам кантраляваць, хто можа адпраўляць вам падарункі, якія будуць з'яўляцца ў вашым профілі.

Эмодзі-статусы з міні-праграм

З гэтым абнаўленнем карыстальнікі Telegram Premium могуць задаваць эмодзі-статусы праз міні-праграмы, паказваючы іншым, што яны ў гульні 🎮 або ў таксі 🚕.

Міні-праграмы могуць інтэграваць API з іншых сэрвісаў — імгненна абнаўляючы статус эмодзі карыстальніка, калі яны пачынаюць слухаць музыку 🎶, адкрываюць кнігу 📚 або ўключаюць фільм 🍿.

Праграмы з дазволамі на месцазнаходжанне таксама могуць выкарыстоўвацца для абнаўлення вашага статусу, калі вы на працы 💼 або па-за офісам 🏖.

Распрацоўшчыкі таксама могуць ствараць свае ўласныя карыстальніцкія наборы эмодзі, каб прапаноўваць іх у якасці варыянтаў статусу — і такім чынам прыцягваць ўвагу карыстальнікаў да сваіх міні-праграм.

Абмен медыя

Цяпер вы можаце дзяліцца медыя непасрэдна з міні-праграм — адпраўляючы рэферальныя коды, карыстальніцкія мемы і многае іншае ў любы чат.

Міні-праграм таксама могуць ствараць медыя для вас, каб размяшчаць іх у вашых гісторыях.

Стварэнне файлаў

Міні-праграмы таксама могуць генерыраваць дакументы і файлы, якія вы можаце спампаваць — напрыклад, ШІ-аватары профілю або аўдыёфайлы.

Планы падпіскі

Распрацоўшчыкі могуць прапаноўваць падпіскі на свае міні-праграмы з выкарыстаннем «зорак» Telegram — што дазваляе ім манетызаваць сваю працу праз узроўні доступу да змесціва і магчымасцей.

«Зоркі» Telegram, заробленыя праз лічбавыя прадукты і падпіскі, могуць быць выкарыстаны для павелічэння лімітаў паведамленняў праграмы або атрымання ўзнагарод.

Распрацоўшчыкі таксама могуць зарабляць узнагароды ад рэкламы Telegram у ботах і міні-праграмах.

Змена выгляду экрана загрузкі

Распрацоўшчыкі могуць дадаткова наладзіць экран загрузкі сваёй міні-праграмы ў @BotFather — дадаўшы сваю ўласную іконку і колеры, якія будуць адлюстроўвацца перад пачаткам загрузкі праграмы.

Інфармацыя аб апаратным забеспячэнні прылады

Каб лепш аптымізаваць графіку і павысіць прадукцыйнасць, міні-праграмы могуць атрымаць доступ да асноўнай інфармацыі аб апаратным забеспячэнні вашай прылады, такой як яе вылічальная магутнасць і ёмістасць памяці — а затым аўтаматычна наладзіць параметры для забеспячэння найбольш аптымізаванага ўзаемадзеяння.

І шмат чаго яшчэ

Распрацоўшчыкі цяпер могуць ведаць, ці была іх міні-праграма згорнута або адноўлена з панэлі праграм, і прапісаць правільную апрацоўку гэтых пераходаў.

Калі вы распрацоўшчык, не дазваляйце нам утрымліваць вас ад чытання поўнай дакументацыі для ўсіх гэтых функцый, у тым ліку доступу да аватараў і падтрымкі карыстальніцкай валідацыі звестак міні-праграмы.

Усе ўжо могуць паспрабаваць раннія версіі некаторых новых функцый у прыкладаннях, такіх як @playdeckbot і @major (гульня Major Maze на ўкладцы Games).

Гэта ўсё на сённяшняе абнаўленне. Мы ўжо працуем над наступнай вялікай навінкай для міні-праграм і не толькі.


17 лістапада, 2024
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026