Музыка ў профілі, новыя профілі, тэмы падарункаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Музыка ў профілях, тэмы падарункаў, статыстыка падарункаў і многае іншае

У сённяшнім абнаўленні вы можаце дадаваць музыку ў свой профіль, выбіраць асноўную ўкладку профілю, задаваць унікальныя тэмы чатаў у залежнасці ад вашых калекцыйных падарункаў, дапамагаць сябрам паляпшаць іх падарункі — і шмат чаго яшчэ.

Музыка ў вашым профілі

Аўдыяфайлы з любога вашага чата цяпер можна дадаць у профіль, проста націснуўшы на файл у медыяплэеры. Пасля дадання ў профіль трэк з’явіцца ў прыгожай панэлі пад вашай фатаграфіяй.

Калі вы дадаяце трэкі ў свой профіль, аўтаматычна ствараецца плэйліст, які ўключае папярэднія трэкі.

Каб дадаць музыку ў свой профіль, націсніце кнопку «Дадаць у профіль» у медыяплэеры або выберыце гэты трэк і націсніце Захаваць у… > Профіль.

Міні-праграма для стыкераў

Карыстальнікі Telegram могуць ствараць уласныя стыкеры з дапамогай убудаванага рэдактара і кіраваць наборамі праз бота @Stickers.

Ад сёння новая міні-праграма для стыкераў дазваляе вам ствараць стыкеры і эмодзі, кіраваць сваімі наборамі і праглядаць падрабязную статыстыку выкарыстання.

Любы карыстальнік можа ствараць, дасылаць і абагульваць ўласныя малюнкі з дапамогай адкрытай платформы Telegram для стыкераў і эмодзі.

Новы дызайн профілю на Android

Дзякуючы нядаўняму конкурсу, профілі на Android цяпер маюць стыльны новы дызайн з анімацыямі пракруткі, якія ўпершыню былі прадстаўлены на iOS.

Telegram рэгулярна праводзіць конкурсы для распрацоўшчыкаў, дызайнераў, стваральнікаў кантэнту і іншых таленавітых людзей — і некаторыя з гэтых конкурсаў даюць магчымасць далучыцца да каманды Telegram.

Асноўная ўкладка профілю

Цяпер вы можаце выбіраць, якая ўкладка будзе з'яўляцца першай, калі нехта адкрывае ваш профіль — каб звяртаць увагу на вашы захаваныя гісторыі або калекцыі падарункаў.

Каб змяніць асноўную ўкладку ў вашым профілі, перайдзіце ў Налады > Мой профіль, утрымлівайце ўкладку і выберыце Зрабіць асноўнай укладкай.

Тэмы падарункаў

З 2021 года карыстальнікі Telegram могуць прымяняць тэмы да асобных чатаў. Сёння мы дадаем дзясяткі новых дынамічных фонаў для чатаў, заснаваных на падарунках Telegram, — іх уладальнікі цяпер могуць усталяваць іх як індывідуальную тэму ў любым асабістым чаце.

Адзіны спосаб разблакаваць гэтыя фоны — мець падарунак. Кожны фон чата заснаваны на атрыбутах падарунка — мадэлі і фоне падарунка — для стварэння унікальнай тэмы для кожнага калекцыйнага прадмета. Адзін падарунак адкрывае адну тэму для аднаго чата.

Гэтае новаўвядзенне працуе з Plush Pepes, Prescious Peaches, Durov's Caps і Heart Lockets.

Паляпшэнне падарункаў для іншых карыстальнікаў

Цяпер вы можаце адпраўляць «Зоркі», каб пакрыць кошт паляпшэння падарунка ў профілі іншага карыстальніка — калі ў яго не хапае «Зорак» або ён не ведаў, што падарунак можна пераўтварыць. Калі карыстальнік пазней вырашыць палепшыць свой падарунак, гэта будзе для яго бясплатна.

Новы фільтр «Можна палепшыць» дазваляе лёгка знаходзіць падарункі, якія можна палепшыць. А з дапамогай кнопкі «Палепшыць наступны падарунак» вы можаце палепшыць некалькі падарункаў запар.

А таксама, каб зрабіць распакоўку калекцыйных прадметаў яшчэ больш захапляльнай, нашы дызайнеры дадалі дадатковую інтрыгу ў анімацыю паляпшэння.

Кошт падарунка

Карыстальнікі могуць бяспечна абменьвацца калекцыйнымі падарункамі на кірмашы падарункаў у Telegram.

Пры праглядзе характарыстык падарунка новае поле «Кошт» паказвае яго прыкладны кошт перапродажу. Яго можна разгарнуць, каб убачыць больш статыстыкі — напрыклад, сярэдні кошт продажу іншых падарункаў з той жа калекцыі.

Лета прайшло — час вяртацца да спраў!


31 жніўня, 2025
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026