Эмодзі-аватары, катэгорыі эмодзі, пераклад чатаў цалкам і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Стварэнне аватараў, катэгорыі эмодзі, пераклад чатаў цалкам і шмат чаго яшчэ

Першае за год абнаўленне Telegram дадае 10 значных новых магчымасцей — мы падумалі, што добра будзе для пачатку крыху размяцца.

Эмодзі-аватары

Вы можаце хутка зрабіць любы стыкер або анімаваны эмодзі аватарам любога з вашых уліковых запісаў, суполак або каналаў. Таксама, кожны можа дастасоўваць анімаваныя і карыстальніцкія эмодзі як аватары, нават не маючы падпіскі на Telegram Premium.

Нагадаем, што вы можаце прызначыць або прапанаваць аватар любому з вашых кантактаў – паспрабуйце адрэдагаваць звесткі аб кантакце праз Telegram.

Катэгорыі эмодзі

Стыкеры і эмодзі цяпер згрупаваны паводле катэгорый, напрыклад, 👍 ❤️ або 💤 – у адпаведнай панэлі і падчас выбару рэакцыі або статусаў. Утрымлівайце эмодзі, каб прыблізіць яго і лепей разгледзець, перш чым адпраўляць.

Карыстальнікі Telegram могуць адправіць больш за мільён разнастайных стыкераў і эмодзі, але мы не хочам, каб на выбар таго самага трэба было выдаткоўваць тры працоўных дні.

Premium Пераклад чатаў цалкам

Падпісчыкі Premium цяпер могуць перакладаць цэлыя чаты, суполкі і каналы амаль без затрымак, націснуўшы на панэль перакладу уверсе. Налады дазволяць вам схаваць панэль і выбраць, якія мовы будуць перакладацца.

Усе карыстальнікі могуць перакладаць асобныя паведамленні, выбіраючы іх і націскаючы «Перакласці».

Выкарыстанне сеткі

Вы можаце ўбачыць, які аб'ём даных выкарыстаў Telegram, з дапамогай падрабязных кругавых дыяграм для Wi-Fi і мабільнай сеткі – і наладзіць аўта-спампоўванне, каб падстроіцца пад свой тарыф.

Выкарыстанне сховішча мінулым месяцам атрымала такое ж абнаўленне. Бадай, нам так хутка няма чаго будзе перарабіць на кругавую дыяграму – і так усё ўжо перарабілі…

Аўтазахаванне атрыманых медыя

Вы можаце наладзіць аўтаматычнае захаванне атрыманых медыяфайлаў у галерэю, у залежнасці ад памераў, тыпу і чату, у якім вы атрымалі файл. Гэтае меню таксама падтрымлівае выключэнні, так што вы дакладна зможаце захаваць менавіта тое, што хочаце.

З Telegram вы не маеце патрэбы захоўваць усё на сваёй прыладзе. Медыя і дакументы можна выдаліць са сховішча прылады і спампаваць нанова з воблака Telegram у любы момант.

Дакладныя налады дазволаў медыя

Кіраўнікі могуць выбраць, які з 9 асобных тыпаў медыя можна адпраўляць удзельнікам суполкі – напрыклад, фота або галасавыя і відэапаведамленні. Таксама можна адключыць тэкставыя паведамленні і стварыць суполкі толькі для медыя.

Нарэшце, цяпер можна стасавацца толькі галасавымі або віктарынамі, і ніякі кіраўнік вам не забароніць.

Гадавая падпіска на Premium

Вы можаце захаваць да 40% на падпісцы на Premium Telegram Premium, калі адразу аплаціце цэлы год эксклюзіўных магчымасцей.

Гадавая падпіска на Premium

А цяпер, маючы цэлы год Premium наперадзе, чаму б не падарыць пару месяцаў гэтага цуду і сваім сябрам?

Выбар чатаў для ботаў

Распрацоўшчыкі ботаў цяпер могуць дадаваць спецыяльныя кнопкі, праз якія карыстальнікі змогуць выбраць суполкі, каналы або кантакты па загадзя вызначаных крытэрыях.

Напрыклад, можна хутка дадаць бота ў суполку, якой карыстальнік кіруе і ў якой уключаны тэмы абмеркавання.

Распрацоўшчыкі ботаў могуць даведацца пра гэту магчымасць больш падрабязна ў дапаможніку і на канале @BotNews.

Паўторны ўваход праз Apple і Google ID

Карыстальнікі, якія выйшлі з уліковага запісу, могуць хутка ўвайсці зноў праз Apple або Google ID, не ўводзячы коду з SMS. Калі ў вас прызначаны пароль двухэтапнай праверкі, то вам усё яшчэ трэба будзе яго ўвесці.

Новыя дадатковыя эмодзі

Ніводнае абнаўленне – не абнаўленне без 10 новых набораў дадатковых эмодзі ад мастакоў Telegram. Гэтым разам мы дадалі некалькі соцень іконак, зробленых спецыяльна для аватараў профілю і суполак.

Вы можаце прагледзець і дадаць любы з гэтых набораў проста зараз — праз новы раздзел «Папулярныя эмодзі» уверсе вашай панэлі эмодзі.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі

Нашы аніматары зрабілі інтэрактыўныя версіі для 🦄 🙊 💊 😘 💘 🙉. Адпраўце любы з іх у асабістым чаце, а пасля націсніце яго, каб убачыць поўнаэкранны эфект, сінхранізаваны для вас і суразмоўцы. Таксама ўсе карыстальнікі могуць цяпер рэагаваць гэтымі эмодзі.


Нам здалося, ці мы пачулі «адпачніце»? Позна, мы ўжо завіхаемся над наступным абнаўленнем.


3 лютага, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026