Абагульванне папак з чатамі, карыстальніцкія фоны і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Прадстаўляем абнаўленне: абагульванне папак з чатамі, карыстальніцкія фоны і шмат чаго яшчэ

Гэтае абнаўленне дазваляе карыстальнікам абагульваць цэлыя папкі з чатамі ўсяго праз адну спасылку, ствараць карыстальніцкія фоны для асобных чатаў, карыстацца веб-праграмамі ў любым чаце і шмат чаго яшчэ.

Абагульванне папак з чатамі

Папкі з чатамі цяпер можна абагуліць праз спасылку і такім чынам даць вашым сябрам і калегам доступ адразу да дзясяткаў працоўных суполак або да падборкі навінавых каналаў – як вам спатрэбіцца. Адзін дотык — і папка дадаецца ў ваш спіс чатаў, і вы аўтаматычна далучыцеся да ўсіх чатаў у ёй.

Кожная папка падтрымлівае некалькі запрашальных спасылак, і кожная з іх можа даваць доступ да розных чатаў. Ствараючы спасылку, выберыце чаты, у якія яна будзе запрашаць карыстальнікаў – і дайце ёй адпаведную ўнікальную назву, напрыклад, Інтэрны або Менеджары.

Вы можаце ўключыць у спасылку любы публічны чат, а таксама тыя чаты, у якіх вы маеце паўнамоцтвы дадаваць карыстальнікаў.

А калі вы дадасце новыя чаты у вашу папку і абновіце спасылку, то тыя карыстальнікі, хто дадаў сабе папку, убачаць прапанову далучыцца да іх.

Каб стварыць папку, адкрыйце Налады > Папкі для чатаў. Калі хочаце даведацца больш, глядзіце наш падрабязны дапаможнік па абагульванні папак з чатамі.

Карыстальніцкія фоны

Вашы любімыя фота і спалучэнні колераў могуць стаць фонамі ў пэўных чатах, каб вылучаць іх сярод іншых і дадаць ім асобаснасці.

Пасля таго, як вы задасце фон, у гэты чат будзе адпраўлена спецыяльнае паведамленне, праз якое ваш суразмовец можа выбраць той жа самы фон і для сябе – або стварыць уласны.

Вы можаце задаць карыстальніцкі фон у любым асабовым чаце. Каб зрабіць гэта, націсніце ⋮ > 'Задаць фон' у загалоўку чата на Android, або адкрыйце профіль і націсніце ⋯ > 'Змяніць фон' на iOS.

Палепшаныя боты

Боты Telegram могуць працаваць з веб-праграмамі, што дазваляе ім прапаноўваць паслугі або карысныя інструменты мільёным карыстальнікаў – а цяпер гэтыя веб-праграмы можна запусціць у любым чаце.

Веб-праграмы ботаў, якія іх падтрымліваюць, можна адкрыць праз прамую спасылку або згадку імені бота ў любым чаце Telegram. Напрыклад, паспрабуйце ўвесці @durgerkingbot (з прабелам пасля) у любым чаце — або адпраўце гэту спасылку: https://t.me/DurgerKingBot/menu

Калі бот запушчаны ў суполцы, то веб-праграмы такім чынам цяпер могуць даваць доступ да супрацоўніцтва ўдзельнікаў суполкі або нават сумесных гулень.

Гэта дадае яшчэ больш магчымасцей да і без таго шырокага тэхнічнага арсеналу пабочных распрацоўшчыкаў і гандляроў у Telegram — бясплатна і для кожнага. Азнаёмцеся з дакументацыяй API і пачніце ствараць!

Падпішыцеся на @BotNews, каб быць у курсе ўсіх абнаўленняў для ботаў Telegram.

Спасылкі ботаў і Telegram Premium на Fragment

Ботам сталі даступны калекцыйныя імёны – у тым ліку тыя, якія не маюць канчатку -bot.

Таксама вы цяпер можаце купіць Telegram Premium для сябе ці ў падарунак каму-небудзь праз платформу Fragment.

Хуткае гартанне для далучэнняў

Меню далучэнняў цяпер можна прагартаць на шалёнай хуткасці, таксама як і агульныя медыя. Пацягніце дату ўніз, каб пачаць падарожжа ў часе.

Час прачытання ў тэмах

У суполках з менш чым 100 ўдзельнікаў і з уключанымі тэмамі адзнакі прачытанага паведамлення цяпер таксама паказваюць і ў які час ваша паведамленне было прачытана іншымі.

Палепшаныя інтэрфэйсы

«Адправіць, калі з’явіцца ў сетцы» патрабуе менш націсканняў – у чатах, дзе суразмоўцы дазваляюць вам бачыць іх час апошняй актыўнасці, утрымлівайце кнопку «Адправіць».

Вы можаце стварыць суполку, не дадаючы ўдзельнікаў адразу – на той выпадак, калі вы спярша хочаце замацаваць некалькі паведамленняў і наладзіць паўнамоцтвы.

На апошніх мадэлях iPhone аватары профілю маюць новую анімацыю – плаўна перацякаючы ў дынамічны астравок, калі вы гартаеце профілі і старонкі звестак.

І на сёння пакуль усё — убачымся пазней, калі мы зробім яшчэ больш новых магчымасцей.


21 красавіка, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026