Паведамленні за «Зоркі», замацаваныя падарункі, платформа верыфікацыі 2.0 і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Зорныя паведамленні, замацаваныя падарункі, платформа верифікацыі 2.0 і іншае

Сённяшняе абнаўленне дае стваральнікам кантэнту і публічным асобам больш кантролю над сваёй прыватнасцю, прапаноўваючы новыя спосабы манетызацыі іх папулярнасці. Цяпер вы можаце фільтраваць уваходныя паведамленні, абараняць свой спакой і зарабляць «Зоркі» Telegram — застаючыся на сувязі са сваёй аўдыторыяй.

Гэтае абнаўленне таксама ўводзіць старонку звестак для новых чатаў для прадухілення махлярства, магчымасць падарыць падпіску Telegram Premium за «Зоркі», а яшчэ — рлатформу верыфікацыі 2.0, якая дапамагае стартапам эканоміць на праверцы карыстальнікаў —і шмат чаго яшчэ!

Кантроль уваходных паведамленняў з дапамогай «Зорак»

Калі вы атрымліваеце шмат паведамленняў, вы цяпер можаце ўсталяваць плату за ўваходныя паведамленні ад карыстальнікаў, якія не ўваходзяць у вашы кантакты. Гэта забяспечвае, што толькі тыя, хто сапраўды цэніць ваш час, могуць звязацца з вамі — даючы вам поўны кантроль над вашымі паведамленнямі, а таксама дазваляючы зарабляць «Зоркі» за вашу ўвагу.

З гэтай функцыяй вы можаце:

  • Адфільтраваць непажаданыя паведамленні і пазбегнуць перагрузкі непрачытанымі паведамленнямі.
  • Забяспечыць, каб кожнае атрыманае паведамленне было значным — незнаёмыя людзі могуць звязацца з вамі толькі ў тым выпадку, калі яны гатовыя адправіць «Зоркі».
  • Манетызаваць вашу папулярнасць, захоўваючы пры гэтым вашу прыватнасць і спакой.
  • Заставацца адкрытымі для новых размоў, абараняючы свой уліковы запіс ад спаму і «смеццевых» паведамленняў.

Гэтая налада таксама можа быць ужыта да суполак і каментарыяў у каналах, каб размовы заставаліся змястоўнымі і свабоднымі ад спаму. Уладальнікі суполак такім чынам могуць манетызаваць сваю супольнасць і зарабляць «Зоркі».

Гнуткія налады і імгненныя вяртанні

Паведамленні за «Зоркі» маюць свае налады — вы можаце дазволіць пэўным карыстальнікам або ўдзельнікам пэўных суполак адпраўляць вам паведамленні бясплатна. І калі вам калі-небудзь спатрэбіцца зрабіць выключэнне пасля адпраўкі паведамлення, вы можаце імгненна вярнуць «Зоркі» адным націскам.

Як уключыць платныя паведамленні

• У асабістых чатах: Пераканайцеся, што ў вас ёсць Telegram Premium, затым перайдзіце ў Налады > Прыватнасць і бяспека > Паведамленні.
• У суполках: Уключыце «Платныя паведамленні» у раздзеле «Паўнамоцтвы».

Кіруйце сваімі перапіскамі, абараняйце свой час і ператварайце сваю папулярнасць у магчымасці — з чыстымі і ўпарадкаванымі ўваходнымі паведамленнямі!

Даведайцеся, хто вам піша, з дапамогай пацверджання кантактаў

Цяпер, калі хтосьці звонку вашых кантактаў піша вам упершыню, вы ўбачыце старонку з падрабязнымі звесткамі, якая дапаможа вам выявіць махлярства, пазбегнуць імітатараў і праверыць, з кім вы размаўляеце — яшчэ да таго, як вы адкажаце.

Гэтая старонка дае вам важную інфармацыю пра адпраўніка, уключаючы:

  • Краіну (на аснове нумара тэлефона).
  • Любую агульную суполку, якую вы маеце разам.
  • Дату далучэння да Telegram — каб вы маглі заўважыць новыя ўліковыя запісы.
  • Дату абнаўлення імя карыстальніка або фота профілю — зручны спосаб выявіць раптоўныя змены асобы.
  • Ясныя паказчыкі, якія паказваюць, ці з'яўляецца карыстальнік афіцыйным уліковым запісам, мае верыфікацыю ад пабочных сервісаў, ці з'яўляецца звычайным карыстальнікам.

З гэтай новай функцыяй вы кантралюеце, хто прыцягвае вашу ўвагу — больш ніякіх цьмяных меркаванняў пра невядомых адпраўнікоў, або падману ад імітатараў. Незалежна ад таго, ці размаўляеце вы з патэнцыйным супрацоўнікам, фанатам або новым сябрам, у вас будуць звесткі, неабходныя для прыняцця рашэння аб узаемадзеянні — лёгка і з упэўненасцю.

Падпіска Premium за «Зоркі»

Цяпер вы можаце ператварыць вашы «Зоркі» ў магчымасці Telegram Premium. Выкарыстоўвайце ваш баланс, каб падарыць Premium сябрам — без дадатковых выдаткаў.

Зарабілі «Зоркі» з платных паведамленняў? Адзначайце святы і віншуйце сваіх знаёмых, дорачы ім падпіску Premium: эксклюзіўныя магчымасці, хутчэйшыя спампоўкі, карыстальніцкія эмодзі і шмат чаго яшчэ — усё праз вашы «Зоркі»!

Каб адправіць каму-небудзь падпіску Premium за «Зоркі», адкрыйце старонку профілю і націсніце ⋮ / ⋯ > Адправіць падарунак.

Вывад «Зорак» праз Fragment

Карыстальнікі і суполкі, якія зарабляюць «Зоркі» Telegram праз платныя паведамленні, могуць выводзіць іх праз Fragment, пераўтвараючы «Зоркі» ў каштоўныя ўзнагароды. Гэтыя ўзнагароды можна адразу выкарыстоўваць для пакупкі рэкламы ў Telegram, калекцыйных прадметаў на блакчэйне TON і шмат чаго яшчэ.

Вывад «Зорак» праз Fragment

З аперацыйных прычын «Зоркі» могуць быць зняты праз 21 дзень пасля іх атрымання.

Кіраванне балансам «Зорак» суполкі

Уладальнікі суполак, якія атрымліваюць «Зоркі» праз платныя паведамленні, цяпер могуць праглядаць і кіраваць балансам «Зорак» сваёй суполкі непасрэдна з профілю суполкі. Так становіцца прасцей сачыць за заробленымі «Зоркамі» і інвеставаць іх на патрэбы суполкі.

Замацаваныя падарункі ў профілі

У дадатак да нашэння вашага любімага падарунка, вы цяпер можаце прымацаваць да 6 іншых падарункаў, каб паказаць іх як на ўкладцы падарункаў, так і на вокладцы профілю.

Вы можаце праглядаць, сартаваць і замацоўваць свае падарункі ў Мой профіль > Падарункі.

Трансляцыя Chromecast на Android

Карыстальнікі Android цяпер могуць трансляваць відэа непасрэдна на свае прылады Chromecast. Няважна, ці вы глядзіце мемы з сябрамі, прадстаўляеце важны кантэнт на сустрэчы — хай усё змесціцца на вялікім экране!

Трансляцыя Chromecast на Android

Як трансляваць: Адкрыйце відэа, націсніце на значок Налады і выберыце Chromecast.

Эканомце яшчэ больш на верыфікацыі карыстальнікаў

Telegram Gateway — гэта эканамічна эфектыўнае і арыентаванае на прыватнасць рашэнне для аўтэнтыфікацыі карыстальнікаў, якое дазваляе бізнесу правяраць нумары тэлефонаў сваіх кліентаў праз Telegram за невялікую частку кошту традыцыйных SMS.

Платформа верыфікацыі Telegram ужо была ў 9 разоў таннейшая за іншыя сервісы, а цяпер яна стала на 20% больш эканамічнай! Сённяшняе абнаўленне дазваляе распрацоўшчыкам ўсталяваць максімальны час дастаўкі — калі код не будзе дастаўлены ў гэты прамежак часу, ён аўтаматычна вяртаецца.

Верыфікацыя праз SMS у іншых месцах можа каштаваць $0.50 або больш за паведамленне, у той час як Telegram Gateway прапануе аўтэнтыфікацыю ўсяго за $0.01.

Гэта абсалютна бясплатна для тэстаў — што дазволіць стартапам скарачаць непатрэбныя выдаткі і засяродзіцца на стварэнні выдатных прадуктаў. Даведайцеся больш у нашым падрабязным дапаможніку і пачніце эканоміць сёння!

🚀 Гэта ўсё на сёння — але рыхтуйцеся, гэта мы толькі разагрэліся на вясновыя абнаўленні Telegram!


7 сакавіка, 2025,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026