Уліковы запіс без SIM-карты, глабальнае аўтавыдаленне, палепшаныя тэмы і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Уліковы запіс без SIM-карты, глабальнае аўтавыдаленне, палепшаныя тэмы і шмат чаго яшчэ

З гэтым абнаўленнем вы можаце займець уліковы запіс Telegram без нумару тэлефона і прызначыць глабальны таймер на аўтаматычнае выдаленне паведамленняў ва ўсіх новых чатах. Тэмы ў суполках цяпер яшчэ больш магутныя – і сталі даступныя суполкам з больш чым 100 карыстальнікаў.

Уліковы запіс без SIM-карты

Ніхто і ніколі не мог бачыць ваш нумар тэлефона Telegram без вашага дазволу — нашы карыстальнікі поўнасцю кантралююць, хто можа бачыць іх нумар тэлефона і ці можна іншым карыстальнікам знаходзіць уліковы запіс па нумары.

Сёння жа пачынаецца новая эра прыватнасці. Цяпер вы можаце мець уліковы запіс Telegram без SIM-карты і ўваходзіць з дапамогай ананімных нумароў на тэхналогіі блакчэйн, даступных праз платформу Fragment.

Глабальны таймер аўтавыдалення

Telegram прапанаваў самазнішчальныя паведамленні яшчэ на самым пачатку свайго існавання, у 2013 годзе. Карыстальнікі могуць выдаліць любое паведамленне, адпраўленае ці атрыманае, для абодвух бакоў і бясследна. Таксама можна прызначаць таймеры аўтавыдалення, каб ачышчаць асобныя чаты па прашэсці вызначанага часу.

Сёння мы даем вам кантроль над вашым лічбавым следам у будучыні. Вы цяпер можаце прызначаць глабальны таймер аўтавыдалення, які будзе працаваць ва ўсіх новых чатах.

Існуючыя чаты не будуць закранутыя гэтай наладай, але вы лёгка можаце актываваць аўтавыдаленне і ў іх, з дапамогай новага меню Налады > Прыватнасць і бяспека > Аўтавыдаленне паведамленняў.

Таймер будзе дастасаваны аўтаматычна да кожнага новага асабістага чата з іншымі карыстальнікамі – незалежна ад таго, хто яго пачне – і да ўсіх новых суполак, створаных вамі.

Мы таксама спрасцілі актывацыю таймера ў маленькіх прыватных суполках — яго можа ўключыць любы карыстальнік, які мае дазвол на змену аватара і назвы суполкі.

Поўная прыватнасць

Унікальнае спалучэнне у Telegram магчымасці выдаляць паведамленні для ўсіх удзельнікаў бясследна і кантролю над існуючымі і будучымі чатамі праз таймеры аўтавыдалення дае вам паўнату ўлады над усёй вашай гісторыяй перапіскі. Спалучаючы гэта з магчымасцю выкарыстання ўліковага запісу без SIM-карты, мы такім чынам дасягаем поўнай прыватнасці, недаступнай у любым іншым месенджары.

Палепшаныя тэмы

Наша папярэдняе абнаўленне дало кіраўнікам вялікіх суполак магчымасць арганізаваць дыскусіі па тэмах, яднаючы класічныя магчымасці інтэрнэт-форумаў і самыя прасунутыя тэхналогіі сучаснага месенджара. З гэтым абнаўленнем тэмы становяцца яшчэ больш магутнымі – і цяпер даступныя для суполак з больш чым 100 удзельнікаў.

Суполкі з тэмамі адкрываюцца ў кампактным рэжыме дзвюх калонак, каб вы маглі адкрываць свае астатнія чаты гэтак жа хутка, як і раней. Каб пераключыцца на апошнюю тэму прама са спісу чатаў, проста націсніце новую кнопку ў папярэднім праглядзе.

Суполкі цяпер маюць стандартную тэму «Галоўная», са службовымі паведамленнямі і ранейшай гісторыяй паведамленняў. Яна даступная ўсім удзельнікам, каб яны маглі знайсці мінулыя паведамленні, але кіраўнікі могуць перайменаваць яе або схаваць з агульнага спісу.

Каб хутка прагледзець усе апошнія паведамленні, вы можаце пераключыцца на рэжым «Спіс паведамленняў». Кожнае паведамленне цяпер мае кнопку, якая паказвае, у якой тэме яно было размешчана – і, націснуўшы яе, вы адкрыеце гэтую тэму.

Каб арыентавацца ў спісе тэм было прасцей, лічыльнікі паведамленняў у тых тэмах, якія вы ўжо наведалі, маюць больш яркі колер, а ў тых, якія вы яшчэ не адкрывалі, будуць мець больш спакойнае адценне.

Каб парадаваць тых, хто любіць парадак і размеркаванасць — суполкі могуць мець да 5 замацаваных тэм, а кожная тэма падтрымлівае бясконцую колькасць замацаваных паведамленняў.

Кіраўнікі суполкі могуць уключыць тэмы праз Налады суполкі, і могуць кантраляваць, каму дазволена стварэнне і кіраванне тэмамі праз Паўнамоцтвы.

Агрэсіўная барацьба са спамам

Так як Telegram уваходзіць у 5 самых спампоўваемых праграм у свеце, то гэта таксама робіць наш месенджар адной з 5 самых прывабных пляцовак для спамераў. Кіраўнікі вялікіх чатаў у Telegram часам вымушаны прыбягаць да дапамогі спецыяльных ботаў для барацьбы са спамам, якія падтрымліваюць парадак у суполцы. Такія боты могуць быць эфектыўнымі, бо іх не звязвае адданасць каманды Telegram да ідэй поўнай абароны прыватнасці карыстальнікаў, і таму ім даступны арсенал больш актыўных дзеянняў, чым нашым ўбудаваным сістэмам барацьбы са спамам.

Цяпер жа кіраўнікі суполак з больш чым 200 ўдзельнікамі могуць дазволіць Telegram раскрыць поўны патэнцыял нашых актыўных сістэм барацьбы са спамам — уключаючы новы Агрэсіўны рэжым аўтаматычных спам-фільтраў.

Кіраўнікі суполак могуць скардзіцца на памылковыя дзеянні фільтраў праз панэль «Нядаўнія дзеянні» – гэта дапаможа нам трэніраваць нашых робатаў, і яны змогуць бараніць вашыя суполкі яшчэ лепей.

Часовыя QR-коды

Карыстальнікі Telegram, якія маюць публічнае імя карыстальніка, могуць генераваць QR-коды са спасылкай на свой уліковы запіс, каб мець магчымасць хутка кантактаваць з новымі людзьмі ў сваім наваколлі.

Цяпер вы можаце згенераваць часовы QR-код, калі вы не маеце імя карыстальніка і хаваеце свой нумар тэлефона ад усіх. Карыстальнік, які адскануе код, зможа дадаць вас у кантакты, і пры гэтым не будзе ведаць вашага нумара.

Пошук эмодзі на iOS

Карыстальнікі Telegram на iOS цяпер могуць шукаць эмодзі – што ўжо маглі рабіць карыстальнікі Android – праз ключавыя словы на розных мовах, каб знайсці ідэальны эмодзі, уключаючы і карыстальніцкія наборы.

Каб адкрыць панэль эмодзі, проста націсніце Emoji у полі ўводу падчас друку паведамлення.

Калі вы не можаце знайсці эмодзі па пэўным ключавым слове, вы можаце прапанаваць яго на нашай платформе перакладаў.

Вы таксама можаце проста ўводзіць ключавыя словы накшталт «шчаслівы» або «усмешка» у пачатку паведамлення, каб убачыць прапановы эмодзі для гэтага слова, або ўвесці двукроп’е і ключавое слова ў любым месцы паведамлення, да прыкладу, :вечарына або :маска. Гэта не новая магчымасць, але крутая.

Падрабязнае выкарыстанне сховішча і дадатковыя магчымасці для Android

Старонка «Выкарыстанне сховішча» атрымала новы дызайн на Android, ужо знаёмы нашым карыстальнікам iOS. Цяпер вы можаце бачыць, колькі дыскавай прасторы займае кожны асобны чат.

Медыяфайлы асабістых чатаў цяпер могуць быць выдалены з вашага кэшу, паводле тыпу файла – да прыкладу, фотаздымкі, відэа, музыка і іншыя дакументы.

У дадатак, распрацоўшчыкі Android зрабілі магчымым адкрыццё трансляцый месцазнаходжання у пабочных праграмах-картах, а таксама палепшылі дызайн загрузкі асобных элементаў, такіх як паведамленні ў чатах, аватары профілю і трансляцыі месцазнаходжання.

Premium Новыя дадатковыя эмодзі

Мастакі Telegram зрабілі яшчэ 10 дадатковых набораў эмодзі – даючы падпісчыкам Premium яшчэ больш спосабаў выказаць свае пачуцці ў паведамленнях, рэакцыях і статусах.

Больш інтэрактыўных эмодзі

Абнаўленне Telegram заўсёды азначае, што з’яўляюцца новыя інтэрактыўныя эмодзі – адпраўце адзін эмодзі 😇 🫡 🤝 🙈 🤗 ✍️ 😨 у любы асабісты чат і націсніце на яго, каб прайграць поўнаэкранны эфект, сінхранізаваны для вас і вашага суразмоўцы. Усе карыстальнікі таксама могуць карыстацца гэтымі эмодзі як рэакцыямі.

А шмат якія іншыя эмодзі атрымалі новыя анімацыі, напрыклад, сцягі 🇮🇳🇧🇷🇮🇩, побытавая аб’екты накшталт 📨📱🛒 і некаторыя абстрактныя канцэпты 🔝🔞🦄.


І на сёння гэта ўсё. Атрымайце ўсю асалоду ад поўнай прыватнасці, пакуль мы будзем працаваць над (магчыма) апошнім абнаўленнем у гэтым годзе.


6 снежня, 2022
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026