Відэа-стыкеры, палепшаныя рэакцыі і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Video Stickers, Better Reactions and More

Гэтае абнаўленне дадае відэа-стыкеры, якія вельмі проста зрабіць і дадаць у праграму, палепшаныя рэакцыі з кампактнымі анімацыямі і дадатковымі эмодзі, кнопка для прагляду новых рэакцый, пашыраная навігацыя паміж чатамі і шмат чаго яшчэ.

Відэа-стыкеры

Анімаваныя стыкеры ў Telegram маюць непараўнальную якасць і эфектыўнасць — на кожны стыкер патрэбна ўсяго толькі 30 КБ даных. Адна, каб стварыць такія стыкеры, патрэбны шырокі досвед і спецыялізаваныя праграмы, як, напрыклад, Adobe Illustrator.

Сёння мы дадаём падтрымку стыкераў, сканвертаваных са звычайных відэа, каб кожны мог лёгка стварыць дэталяваныя анімаваныя стыкеры без усялякіх праграм.

І, як звычайна, вы можаце апублікаваць свае наборы з дапамогай бота @Stickers, або дадаць некалькі новых выдатных набораў, створаных іншымі людзьмі. Карацей, рабіце, што душы ласка, адно толькі не ўглядайцеся ў памідор.

Каб даведацца больш, прагледзьце дапаможнік па відэа-стыкерах для адрабязнасцей.

Распрацоўшчыкі могуць выкарыстоўваць API імпарту стыкераў, каб ствараць магутныя праграмы для стварэння і імпарту стыкераў у Telegram.

Палепшаныя рэакцыі

Рэакцыі цяпер маюць больш кампактныя анімацыі. Каб адправіць павялічаны эфект, націсніце і ўтрымлівайце рэакцыю ў меню.

Як і інтэрактыўныя эмодзі, рэакцыі цяпер сінхранізуюцца, так што іх атрымальнікі ўбачаць анімацыі ў рэальным часе.

З дапамогай рэакцый цяпер можна не толькі выказваць пачуцці, але і таксама адказваць на пытанні, і паказваць падтрымку — таму яны цяпер маюць статус прагледжанасці. Як адказы або згадкі па @імені карыстальніка, новая кнопка ♡ з’яўляецца тады, калі вы маеце паведамленні з непрагледжанымі рэакцыямі.

Гэтае абнаўленне таксама дадае 5 новых рэакцый 🥰🤯🤔🤬👏, каб дапамагчы вам у абмеркаванні чаго заўгодна — ад фільмаў Крыстафера Нолана да навін глабальнай эканомікі.

Навігацыя па нядаўніх чатах

Гартаючы непрачытаныя каналы або пераходзячы між чатамі, націсніце і ўтрымлівайце кнопку «Назад», каб вярнуцца ў любы прагледжаны чат. Адкрыццё чатаў праз перасланае паведамленне, спасылку, імя карыстальніка, профіль і таму падобнае таксама дадае іх у спіс.

Выпраўленне хібнасцей і шмат чаго яшчэ

Нашы распрацоўшчыкі прысвяцілі два тыдні студзеня толькі дзеля таго, каб выправіць вядомыя памылкі ў праграмах Telegram. Сярод іншага, яны палепшылі якасць выклікаў, дадалі падтрымку перакладаў на старонках імгненнага праглядузвестак профілю на iOS), зрабілі магчымасць адпраўкі бязгучных паведамленняў з меню абагульвання — і гэты спіс можна працягваць.

На iOS вы таксама ўбачыце новыя анімацыі, калі будзеце выбіраць укладкі на панэлі.

І пакуль на сёння спынімся. Трэба ўсё ж нешта пакінуць на люты.


31 студзеня, 2022
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026