Галасавыя чаты 2.0: каналы, мільёны слухачоў, запіс чатаў, інструменты кіраўніка

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Галасавыя чаты 2.0: каналы, мільёны слухачоў, запіс чатаў, інструменты кіраўніка

Галасавыя чаты ўпершыню з'явіліся ў снежні, што дадало новае вымярэнне для жывых размоў у суполках Telegram. З сённяшняга дня яны даступныя таксама і для каналаў, дзе не будзе абмежавання колькасці ўдзельнікаў.

З гэтым абнаўленнем цяпер з'яўляецца магчымасць запісваць галасавыя чаты з велізарнай колькасцю ўдзельнікаў, функцыя падымання рукі, асобныя запрашальныя спасылкі для слухачоў і прамоўцаў, назвы галасавых чатаў і магчымасць для публічных асоб заходзіць ад імя сваіх каналаў.

Неабмежаваныя галасавыя чаты

Кіраўнікі каналаў і публічныя суполкі цяпер могуць арганізоўваць галасавыя чаты для мільёнаў жывых слухачоў. Незалежна ад таго, наколькі папулярнай будзе ваша размова, новыя людзі змогуць падключыцца. Гэта як новае радыё, якое вяртаецца да нас у 21-ым стагоддзі.

Запіс чатаў

У той час як некаторыя размовы трэба захаваць толькі на кароткі час, іншыя варта захаваць і перадаць. Кіраўнікі цяпер могуць запісваць аўдыя ў галасавых чатах, каб захоўваць размовы і пазней публікаваць іх для сваіх падпісчыкаў, якія маглі прапусціць жывую падзею.

Адразу пасля сканчэння запісу, аўдыяфайлы становяцца даступнымі ў вашых захаваных паведамленнях. Каб ні для каго запіс не стаў нечаканасцю, падчас запісу галасавога чата побач з яго назвай будзе паказвацца чырвоная кропка.

Падыманне рукі

У аўдыячатах, дзе ўдзельнікам адключана магчымасць гаварыць, слухачы могуць націснуць на падняць руку і паведаміць кіраўнікам пра сваё жаданне выказацца. Гэтак жа як робяць у ток-шоу, але з прывабнай анімацыяй.

Звесткі Пра сябе з вашага профілю цяпер паказваюцца ў спісе ўдзельнікаў, і гэтым вы можаце паказаць сваю дасведчанасць, свае інтарэсы або крыху іншай інфармацыі пра сябе. Гэтая інфармацыя можа дапамагчы кіраўнікам добра задзейнічаць вас з вашымі пытаннямі і каментарыямі ў размове.

Спасылкі слухачоў і прамоўцаў

Кіраўнікі публічных суполак і каналаў цяпер могуць стварыць запрашальныя спасылкі, якія адразу адкрываюць галасавы чат. Асобныя спасылкі можна зрабіць для слухачоў і асобныя для прамоўцаў. Добрая магчымасць, каб пазбегнуць неабходнасці ўключаць мікрафон вашым прамоўцам, калі яны далучаюцца.

Галасавыя чаты цяпер таксама могуць мець назвы, што дапаможа карыстальнікам убачыць тэму размовы перш чым далучыцца.

Далучыцца як…

Пры ўваходзе ў галасавы чат канала, карыстальнік мае варыянт далучыцца ў якасці яго асабістага ўліковага запісу або паказвацца як адзін з яго каналаў. Знакамітыя людзі і публічныя асобы могуць скарыстацца гэтым, каб не прыцягваць да сябе зашмат увагі.

Joining a voice chat as a channel

Напрыклад, прэзідэнты Бразіліі і Турцыі могуць далучыцца да размовы ў канале Паўла Дурава і адказваць на пытанні карыстальнікаў без рызыкі быць заваленымі паведамленнямі ад сваіх фанатаў.

І яшчэ трошкі

Нашы карыстальнікі Android атрымліваюць сёння адну дадатковую функцыю. Цяпер можна выбраць дзеянне, якое будзе адбывацца пры чырканні ўлева або ўправа ў вашым спісе чатаў: замацаванне, абазначэнне прачытаным, адключэнне апавяшчэнняў, архіваванне, выдаленне.

На сёння ўсё. Чакайце наступныя абнаўленні!


19 сакавіка, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026