Падобныя каналы, публікацыя гісторый іншых аўтараў і яшчэ 9 іншых магчымасцей

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Падобныя каналы, публікацыя гісторый іншых аўтараў і яшчэ 9 іншых магчымасцей

Сённяшняе абнаўленне дадае новыя магчымасці для пошуку каналаў на адну і тую ж тэму, публікацыі гісторый іншых аўтараў і для запісу відэапаведамленняў паверх гісторый. Таксама мы дадалі дапасаванне колераў і ўзораў да вашага профілю, статыстыку гісторый, уласныя рэакцыі для каналаў, пераўтварэнне голаса ў тэкст для ўсіх і шмат чаго яшчэ.

Падобныя каналы

Сотні мільёнаў карыстальнікаў падпісваюцца на каналы ў Telegram, каб быць у курсе апошніх навін, атрымліваць разнайстайнае змесціва і глядзець фатаграфій шасціпальцых катоў, створаных штучным інтэлектам.

Каб палегчыць пошук каналаў, цяпер пры далучэнні да канала вы зможаце бачыць спіс падобных публічных каналаў, звязаных з той жа тэмай.

У спісе з'яўляюцца толькі публічныя каналы, яны выбіраюцца аўтаматычна на аснове падабенства іх аўдыторый падпісчыкаў.

Вы таксама можаце паглядзець Падобныя каналы у профілі канала.

Публікацыя гісторый іншых аўтараў

Гісторыі вашых сяброў і любімых каналаў можна абагуліць на вашай старонцы, павялічваючы іх аўдыторыю за два дотыкі.

Публікацыя гісторыі іншага аўтара дазваляе вам дадаваць дадатковае змесціва – напрыклад, тэкст, аўдыя- або нават відэакаментарый – і таксама асобна вызначыць налады бачнасці.

Каб апублікаваць гісторыю іншага аўтара, націсніце стрэлку абагульвання і выберыце «Апублікаваць у сваім профілі». Каб абараніць прыватнасць аўтара, публікацыя дазваляецца толькі для тых гісторый, якія бачныя для «ўсіх».

Відэапаведамленні ў гісторыях

Размяшчаючы гісторыю, цяпер вы можаце дадаць да яе відэапаведамленне ў якасці каментарыя або сваёй рэакцыі. Памер відэапаведамленняў можна змяняць, іх можна перамяшчаць у любое месца на экране, каб яны добра змяшчаліся ў рамку кампазіцыі вашай гісторыі. Напрыклад, вы можаце расказаць перадгісторыю для фатаграфіі або стварыць відэаразмову з самім сабой — быццам між рознымі персанажамі.

Відэапаведамленні ў гісторыях

Гісторыі іншых аўтараў, якія вы публікуеце ў свой профіль, таксама падтрымліваюць відэапаведамленні — так што вы можаце выказаць сваё меркаванне або проста пачаць збірацца ў вялізную чараду публікацый гісторый адно ад аднаго.

Каб запісаць відэапаведамленне, утрымлівайце значок камеры ў рэдактары гісторый. Каб кантраляваць гучнасць, утрымлівайце відэадарожку ўнізе экрана.

Premium: Колеры профілю

Наша апошняе абнаўленне дазваляе карыстальнікам Premium выбіраць колер для свайго імя, спасылак, якія яны адпраўляюць, і адказаў на іх паведамленні.

З сённяшняга дня Telegram Premium таксама дазваляе выбраць унікальнае спалучэнне колераў з лагатыпамі (напрыклад такія або такія) для вашага профілю, каб вылучыць вашу старонку сярод іншых.

Каб наладзіць вашы паведамленні або профіль на Android, перайдзіце ў Налады > Налады чата > Змяніць колер імя. На iOS перайдзіце з Налады > Знешні выгляд > Колер вашага імя.

Premium: Фоны чатаў для абодвух суразмоўцаў

Любы карыстальнік можа задаць уласны фон для асобных чатаў, робячы кожную размову асабліва выяўленчай з дапамогай розных тэм і вашых любімых фатаграфій.

А цяпер карыстальнікі Premium могуць задаць фон і для абодвух бакоў чата, робячы аднолькавы выгляд як для вас, так і для вашага суразмоўца.

Каб задаць уласны фон ў любым дыялогу, націсніце на профіль карыстальніка, выберыце ⋮ / ⋯ > Змяніць фон.

Пераўтварэнне голасу ў тэкст для ўсіх

У 2022 годзе, карыстальнікі Premium атрымалі магчымасць расшыфроўваць галасавыя і відэапаведамленні, што дапамагае хутка ўбачыць, што было сказана, або нават перакладаць аўдыя на розныя мовы.

З гэтым абнаўленнем цяпер усе карыстальнікі могуць канвертаваць да 2 паведамленняў на тыдзень у тэкст.
Проста дакраніцеся да значка →A, каб паспрабаваць.

Звярніце ўвагу: гэтая опцыя будзе выходзіць у доступ паступова і можа быць недаступнай для вашага ўліковага запісу адразу пасля абнаўлення.

Telegram Premium па-ранейшаму дазваляе неабмежаванае пераўтварэнне голасу ў тэкст.

Статыстыка гісторый для каналаў

Каналы, якія могуць публікаваць гісторыі, цяпер могуць праглядаць статыстыку праглядаў, абагульванняў і рэакцый, з падрабязнымі графікамі, каб сачыць за ахопам аўдыторыі і эфектыўнасцю.

Статыстыка гісторый для каналаў

Статыстыку гісторыі можа паглядзець, націснуўшы ⋮/⋯ падчас прагляду вашай гісторыі, або парайшоўшы ў профіль канала, затым ⋮/⋯ > Статыстыка.

Статыстыку канала, налады падтрымкі каналаў і розыгрышаў цяпер лягчэй знайсці, перайшоўшы ў профіль канала, затым Рэдагаваць > Статыстыка і падтрымка.

Уласныя рэакцыі для каналаў

У кіраўнікоў каналаў ёсць новы інтэрфейс для кіравання рэакцыямі, дзе яны могуць дадаваць або выдаляць пэўныя эмодзі.

У дадатак да стандартных рэакцый каналы таксама могуць дадаваць уласныя эмодзі, атрымліваючы 1 карыстальніцкую рэакцыю з кожным атрыманым узроўнем.

Уласныя рэакцыі для каналаў

Статыстыка канала цяпер паказвае графік агульнага настрою на аснове эмодзі, якія выкарыстоўваюцца для рэакцый на допісы. Яна адсочвае пазітыўныя і негатыўныя настроі, напрыклад, для аналагаў эмодзі 👍 / 🔥 і 👎 / 💩, і заносіць больш невідавочныя варыянты накшталт , 🧞‍♂️ ці 🪃 у катэгорыю «іншыя».

Падсветка кода ў паведамленнях

Дзякуючы пераможцу нядаўняга конкурсу для праграмістаў, усе праграмы Telegram цяпер могуць выяўляць мову праграмавання і падсвечваць сінтаксіс у паведамленнях, адпраўленых з дапамогай ```монашырыннага фармаціравання```, каб вы нарэшце змаглі ўбачыць розніцу паміж Java і C#. 😉

Падсветка кода ў паведамленнях

Паляпшэнні тэм

У суполках з уключанымі тэмамі ваша праграма будзе захоўваць налады прагляду для зноў адкрытых суполак. Вы ўбачыце Спіс паведамленняў або Спіс тэм, у залежнасці ад вашага апошняга выбару.

Паляпшэнні тэм

Эфект пстрычкі Танаса для iOS

Аўтавыдаленне паведамленняў у iOS цяпер мае цудоўную анімацыю пры завяршэнні яго таймера. Паглядзіце, як паведамленні рассыпаюцца на мільёны пікселяў, перш чым знікнуць назаўсёды.

Вы можаце ўключыць таймер аўтаматычнага выдалення для паведамленняў у асобных чатах або ва ўсім уліковым запісе.

Вось і ўсё на сёння. Мы будзем працягваць працаваць над падобнымі абнаўленнямі, напоўненымі магчымасцямі для іх вывучэння.


30 лістапада, 2023 г.
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026