Браўзер Telegram, крама міні-праграм, Зоркі ў падарунак і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Telegram Browser, Mini App Store, Gifting Stars and More

Сённяшняе абнаўленне прыносіць новы ўбудаваны браўзер, які падтрымлівае некалькі ўкладак і робіць Web3 даступным для амаль мільярда карыстальнікаў, краму міні-праграм, магчымасць дарыць «Зоркі» сябрам – і шмат чаго яшчэ.

Браўзер Telegram

Старонкі, якія вы адкрываеце з убудаваным браўзэрам, цяпер можна згарнуць і адкрыць зноў з ніжняй панэлі, што дазваляе свабодна перамяшчацца паміж вашымі паведамленнямі і вэб-сайтамі, артыкуламі імгненнага прагляду і міні-праграмамі.

Браўзер Telegram падтрымлівае дэцэнтралізаваныя вэб-сайты, размешчаныя на TON — ва ўсіх праграмах для мабільных тэлефонаў і камп'ютараў. Гэта робіць Web3 адразу даступным для амаль аднаго мільярда нашых штомесячных карыстальнікаў.

Проста на ўсялякі выпадак, калі вы хацелі пазнаёміцца з крыптасветам. 😌

Цяпер, калі вы атрымліваеце апавяшчэнне падчас чытання артыкула, прагляду вэб-старонкі або гульні, вы можаце праверыць свае паведамленні — і вярнуцца на тое ж месца, каб працягнуць. Вы таксама можаце дадаваць закладкі, каб вярнуцца на старонку пазней.

Распрацоўшчыкі могуць даведацца больш пра дэцэнтралізаваныя сайты TON, наведаўшы ton.org — або адкрыўшы getting-started.ton у апошняй версіі Telegram.

Крама міні-праграм

Больш за 500 мільёнаў з 950 мільёнаў карыстальнікаў Telegram ўзаемадзейнічаюць з міні-праграмамі кожны месяц.

Мы дадалі новую ўкладку «Праграмы» ў Пошуку, якая паказвае спіс праграм, якія вы выкарыстоўваеце і спіс папулярных міні-праграм. Цяпер вы можаце хутка атрымаць доступ да ўсіх вашых гульняў і сэрвісаў — або знайсці нешта новае.

На ўсялякі выпадак, калі ваш свет большы за катоў і хамякоў. 😌

Цяпер распрацоўшчыкі могуць загружаць відэадэманстрацыі і здымкі экрана, каб прадставіць свае міні-праграмы, а карыстальнікі ведалі, чаго чакаць.

На ўсялякі выпадак, калі вы не хочаце хаваць ката ў мяху. 😌

Міні-праграмы, якія выкарыстоўваюць Зоркі Telegram, цяпер маюць шанец быць паказанымі ў раздзеле «Папулярныя праграмы». Распрацоўшчыкі могуць даведацца больш пра міні-праграмы на гэтай старонцы.

Абагульванне з міні-праграм у гісторыі

Міні-праграмы цяпер могуць падрыхтоўваць кантэнт для гісторый — напрыклад, відэа, створаныя штучным інтэлектам, дасягненні або здымкі табліц лідараў – а карыстальнікі могуць стварыць гісторыю ў Telegram не выходзячы з праграмы. Гэта дазваляе ствараць новыя віды праграм — і дапамагае існуючым распаўсюджвацца сярод кантактаў іх карыстальнікаў.

На ўсялякі выпадак, калі вашым катам ёсць што расказаць. 😌

Распрацоўшчыкі могуць перайсці сюды для атрымання дадатковай інфармацыі аб даданні гэтай функцыі ў свае міні-праграмы.

Зоркі як падарунак сябрам

Зоркі Telegram дазваляюць вам купляць лічбавыя тавары у міні-праграмах або атрымліваць доступ да платнага кантэнту у каналах. З гэтым абнаўленнем вы можаце купляць Зоркі ў падарунак для вашых кантактаў.

На ўсялякі выпадак, калі ў вашых сяброў ужо ёсць Premium. 😌

Каб падарыць зоркі, перайдзіце ў Налады > Мае Зоркі (на iOS гэтае меню будзе даступнае толькі ў тым выпадку, калі вы раней куплялі зоркі для сябе).

Карыстальнікі, якія святкуюць свой дзень нараджэння, будуць адлюстроўвацца ў верхняй частцы спісу ў спецыяльным раздзеле. А Зоркі, адпраўленыя ў падарунак, з'явяцца ў чаце з прыгожай анімацыяй каробачкі з падарункам.

Падсветка пры запісе відэапаведамленняў

Відэапаведамленні цяпер дазваляюць выкарыстоўваць пярэднюю ўспышку, каб асвятліць экран дадатковым святлом пры запісе ў цемры.

На ўсялякі выпадак, калі табе спатрэбіцца cвятло ў цемры, калі ўсе іншыя агні пагаснуць. 😌

Націсніце на значок мікрафона ў панэлі паведамленняў, каб пераключыцца на запіс відэа. Затым націсніце і ўтрымлівайце значок камеры, каб запісаць відэапаведамленне. Пракруціце ўверх, каб працягваць запіс, і націсніце на значок успышкі ў ніжнім левым куце.

Віджэт надвор'я ў гісторыях

Цяпер карыстальнікі могуць падзяліцца надвор'ем у сваіх гісторыях, дадаўшы анімаваны віджэт да ўсяго, ад сонечных сэлфі да лыжных схілаў.

На ўсялякі выпадак, калі спытаюцца, як там у цябе надвор'е. 😌

Віджэт аўтаматычна пераключаецца паміж градусамі Цэльсія і Фарэнгейта ў залежнасці ад налад на вашай прыладзе – так што вам не спатрэбіцца турбавацца тым, каб гэта наладзіць. А ў бясхмарныя ночы віджэт будзе паказваць фазу месяца.

Вы таксама можаце дадаць музыку, спасылкі або месцазнаходжанне у сваю гісторыю з раздзела «Стыкеры».

Вокладкі гісторый

Калі вы размяшчаеце відэагісторыю на сваім профілі, вы можаце выбраць, які кадр будзе выкарыстоўвацца ў якасці вокладкі.

На ўсялякі выпадак, калі вы судзіце пра гісторыі па іх вокладках. 😌

Укладкі браўзера і міні-праграм на MacOS

Перш чым вы пойдзеце, паглядзіце, як цудоўна выглядае новы браўзер на Telegram для macOS. Яго новыя ўкладкі падтрымліваюць усё: гульні, міні-праграмы, старонкі імгненнага прагляду і нават Web3 TON-сайты.

На выпадак, калі цешыцеся жангліраваннем. 😌

На ліпень на гэтым усё. Пойдзем шукаць жнівеньскае абнаўленне сярод нашых адкрытых укладак.


31 ліпеня, 2024
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026