Адпраўка паведамленняў каналам, абрэзка галасавых, укладкі тэмаў і фота высокай якасці

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Адпраўка паведамленняў каналам, абрэзка галасавых, укладкі тэмаў і фота высокай якасці

У сённяшнім абнаўленні мы дадаем новыя спосабы для карыстальнікаў пачынаць размовы са сваімі любімымі каналамі, лепш арыентавацца ў тэмах, абразаць галасавыя паведамленні перад адпраўкай, адпраўляць фота у высокай якасці — і шмат чаго яшчэ.

Адпраўляйце паведамленні каналам

Цяпер вы можаце адпраўляць прамыя паведамленні каналам і весці асабістыя чаты з уладальнікамі і адміністратарамі. Стваральнікі кантэнту могуць уключыць гэты рэжым, каб размаўляць з падпісчыкамі без раскрыцця асабістай інфармацыі.

Паведамленні ад падпісчыкаў з'яўляюцца ў новым спрошчаным інтэрфейсе, асобна ад асабістых чатаў уладальніка.

Каб адправіць паведамленне ў канал, націсніце на іконку паведамлення ў ніжняй панэлі канала. Каб уключыць паведамленні для вашага канала, перайдзіце ў Налады канала > Прамыя паведамленні.

Стваральнікі кантэнту таксама могуць усталяваць плату за кожнае прамое паведамленне, каб стрымаць рост аб’ёмаў размоў, а таксама ўзвысіць іх змястоўнасць.

Укладкі тэмаў

Тэмы ў суполках атрымалі новую раскладку ўкладак, якая дазваляе хутчэй атрымліваць доступ са спісу чатаў і пераходзіць паміж размовамі ў адзін дотык.

Вы можаце пераключацца паміж вялікай панэллю збоку або мінімалістычнай панэллю у верхняй частцы чата.

Тэмы можна ўключыць у любой суполцы праз Налады суполкі > Тэмы.

Абрэзка галасавых паведамленняў

Пасля запісу галасавога паведамлення вы цяпер можаце перасоўваць пачатак і канец, каб выразаць менавіта той фрагмент, які вам патрэбны. Не трэба пачынаць з нуля для ідэальнага дубля — вы можаце проста працягваць і выбраць частку, якую хочаце адправіць.

Гэтая опцыя з'яўляецца, калі вы правядзеце ўверх, каб зафіксаваць запіс падчас галасавога паведамлення. Пасля запісу і абрэзкі паведамлення вы можаце запісаць дадатковыя часткі, націснуўшы яшчэ раз на значок мікрафона.

Вы таксама можаце прыпыняць і аднаўляць запіс для галасавых і відэапаведамленняў.

Адпраўляйце фота ў высокай якасці

З 2014 года карыстальнікі Telegram маглі дасылаць фота ў поўным дазволе ў арыгінальным памеры файла. Для звычайных фота Telegram аптымізуе выявы, каб яны мгненна дастаўляліся і выкарыстоўвалі на 90% менш мабільных дадзеных.

Сённяшняе абнаўленне дадае новы варыянт якасці'Высокая выразнасць' — каб вашы сэлфі і падарожныя фота былі яшчэ больш дэталёвымі. HD выявы маюць у 4 разы больш пікселяў, пры гэтым выкарыстоўваюць менш за 0,5 МБ дадзеных.

HD photos

Каб адправіць выяву ў HD, націсніце кнопку SD у рэдактары фота або выберыце «Адправіць у высокай якасці» праз меню далучэння.

Абагуленне медыя ў гісторыях на iOS

Цяпер вы можаце абагуляць медыя адразу ў сваю гісторыю Telegram з іншых праграм, з дапамогай стандартнай кнопкі «Абагуліць» на iOS.

Напрыклад, калі вы знайшлі даўно забытую фатаграфію з 2015 года ў праграме Фота, вы можаце націснуць «Абагуліць», каб імгненна адкрыць яе ў рэдактары гісторый — без пераключэння паміж праграмамі або пракруткі.

Share menu on iOS

Больш варыянтаў для апытанняў

З 2018 года супольнасці любога памеру могуць ствараць апытанні, каб прымаць рашэнні і планаваць падзеі.

Гэта абнаўленне робіць апытанні яшчэ больш гнуткімі — цяпер падтрымліваецца да 12 варыянтаў выбару. Апытанні таксама цяпер можна перасылаць у вашы захаваныя паведамленні — каб захаваць вынікі для будучага выкарыстання або абагуліць апытанне з іншымі чатамі пазней.

Больш варыянтаў для апытанняў

На сёння гэта ўсё — мы вернемся, калі створым яшчэ больш інавацыйных функцый.



3 чэрвеня, 2025
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026